Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2018, 10:09

Лукашэнка абмеркаваў з Пашынянам развіццё двухбаковых адносін і дзейнасць ЕАЭС

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве армянскага боку 28 ліпеня адбылася тэлефонная размова паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Бакі абмеркавалі развіццё адносін у гандлёва-эканамічнай сферы, з задавальненнем адзначыўшы рост тавараабароту паміж Беларуссю і Арменіяй. У той жа час Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян сышліся на думцы, што ў супрацоўніцтве паміж краінамі існуе вялікі незадзейнічаны патэнцыял, і дамовіліся прыкласці ўсе намаганні для яго рэалізацыі.

Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Арменіі разгледзелі комплекс пытанняў, якія датычацца развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку вынікі праведзенага напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу пасяджэння кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС.

Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама разгледзелі сітуацыю, што актыўна абмяркоўваецца ў СМІ, вакол прад'яўлення армянскім бокам абвінавачанняў у адрас генеральнага сакратара АДКБ Юрыя Хачатурава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі