Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 ліпеня 2017, 18:01

Лукашэнка абмеркаваў з Курцам развіццё беларуска-аўстрыйскіх адносін і праблематыку АБСЕ

5 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з міністрам замежных спраў Аўстрыі, дзеючым старшынёй АБСЕ Себасцьянам Курцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца нашых адносін з Аўстрыяй, то яны самыя добрыя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар таксама адзначыў важкі ўклад Себасцьяна Курца ў паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што мерапрыемствы, якія праходзяць у Мінску ў рамках 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, лішні раз паказваюць, што краіны сёння сутыкаюцца з многімі праблемамі, над якімі ім неабходна працаваць разам.

У сваю чаргу Себасцьян Курц падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэцца на палях форуму. "Я лічу вельмі важным пазітыўным сігналам тое, што пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ праходзіць у Мінску. І я, вядома ж, вельмі рады, што ў нас ёсць магчымасць пагаварыць і пра двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Аўстрыяй, - прызнаўся міністр. - Я рады быць тут не толькі ў якасці міністра замежных спраў Аўстрыі, але і дзеючага старшыні АБСЕ. Таму мы можам абмеркаваць з вамі не толькі двухбаковыя тэмы, але і праблематыку АБСЕ, дзе, на жаль, асабліва ў сувязі з украінскім крызісам, вельмі шмат праблем".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі