Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 студзеня 2018, 13:47

Лукашэнка аб'явіў Падзяку Прэзідэнта працаўнікам Мінскай вобласці

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння Мінскай вобласці Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена працаўнікам гэтага рэгіёна. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам у сувязі з юбілейнай датай прадугледжана выдзяленне са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі Br1 млн на завяршэнне ў 2018 годзе будаўніцтва дзіцячай дашкольнай установы ў г.Фаніпаль Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі Мінскай вобласці ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, значныя дасягненні ў сферах адукацыі і культуры.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны дырэктар ААТ "Гама смаку" з Клецка Надзея Пальчынская, дырэктар ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна Станіслаў Сакалоўскі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас "Рачкавічы" Беларускай чыгункі Міхаіл Фандзюхін.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" прысвоена намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Георгію Юрэвічу, "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь" - дырэктару Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алене Жураўлёвай, "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" - генеральнаму дырэктару Мінскага раённага ўнітарнага прадпрыемства "Агракамбінат "Ждановічы" Рыгору Чуйко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі