Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2016, 15:00

Лукашэнка абяцае падтрымліваць малы і сярэдні бізнес у тым ліку за кошт кітайскіх рэсурсаў

22 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць падтрымліваць малы і сярэдні бізнес у тым ліку за кошт кітайскіх рэсурсаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што сёння наведаў прадпрыемства "Тэхналіт", каб паглядзець, як развіваецца малы і сярэдні бізнес. "Мы дамовіліся з Кітайскай Народнай Рэспублікай, што фінансава недарагімі крэдытамі яны нам дапамогуць: выдзеляць пэўныя сродкі, каб мы маглі праінвесціраваць такія прадпрыемствы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кітай выдзеліць Беларусі прыкладна паўмільярда долараў для гэтых мэт. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што малыя і сярэднія прадпрыемствы больш гібкія, яны гатовы вырабляць прадукцыю для гігантаў беларускай прамысловасці, якім нявыгадна выпускаць дробную прадукцыю для сваіх патрэб. Паводле слоў Прэзідэнта, наведваючы завод "Тэхналіт", ён яшчэ раз пераканаўся, што неабходна знаходзіць людзей, якія хочуць стварыць свае прадпрыемствы. "Іх трэба падтрымліваць аж да стварэння імі ўласнага прадпрыемства", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі