Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2016, 15:12

Лукашэнка абазначыў для кіраўнікоў раёнаў стратэгічную задачу ў сельскай гаспадарцы

25 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўнікоў раёнаў у сферы сельскай гаспадаркі ўдзяліць прыярытэтную ўвагу вываду праблемных прадпрыемстваў на ўстойлівую работу. Аб гэтым ён заявіў сёння, назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба вельмі сур'ёзна рыхтавацца да наступнага года. Ён будзе асаблівы. Ніхто ні за кім хадзіць і ўгаворваць не будзе. І вам не трэба ехаць туды, куды не трэба (я маю на ўвазе на сельгаспрадпрыемствы, у сельскія раёны). Не трэба туды ехаць лішні раз. Едзьце туды, дзе дрэнна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, як правіла, у кожным раёне ёсць адно-два сельгаспрадпрыемствы, якія патрабуюць пільнай да сябе ўвагі. "Бярыцеся за іх. Астатнія, вядома, трымайце ў полі зроку. Не глядзіце, прыватныя яны (прыватызаваныя) або дзяржаўныя. Вы за іх адказваеце, і ўсе кіраўнікі павінны быць строга падначалены вам і выконваць тыя патрабаванні, якія ўстаноўлены законамі ў нашай дзяржаве", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі