Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 верасня 2017, 11:16

Лукашэнка аб вучэннях "Захад-2017": нападаць ні на каго не збіраемся

5 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Маючыя адбыцца беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017" не нацэлены на тое, каб на некага нападаць, у чым змогуць пераканацца запрошаныя замежныя наглядальнікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі, праваахоўных органаў і ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы напярэдадні пачатку актыўнай фазы вучэнняў "Захад-2017" пачуць інфармацыю ад Міністэрства абароны, якая сітуацыя ў гэтым плане. Пры гэтым хачу папярэдзіць: хопіць апраўдвацца - абарончы характар нашы вучэнні маюць, яшчэ штосьці. Ёсць армія, ёсць сумесная групоўка Беларусі і Расіі на заходнім напрамку. А калі яна існуе (мы ні ад каго гэта не ўтойвалі), мы яе будзем вучыць ваяваць. На ўсялякі выпадак", - заявіў беларускі лідар.

"Нападаць мы ні на каго не збіраемся. А якія будуць гэтыя вучэнні - мы запрасілі практычна ўсіх жадаючых. Няхай прыязджаюць і глядзяць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка супраць закручвання гаек у эканоміцы і заклікае пазбаўляцца ад устарэлых нормЛукашэнка супраць закручвання гаек у эканоміцы і заклікае пазбаўляцца ад устарэлых норм
"Справа не ў закручванні гаек. Ніякіх гаек мы закручваць не збіраемся. У сувязі з гэтым яшчэ раз трэба звярнуць увагу на прапрацоўку крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства. Усё лішняе трэба ўбраць. Гэты працэс ідзе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка расказаў аб цане нядбайнасці ў час уборачнай кампанііЛукашэнка расказаў аб цане нядбайнасці ў час уборачнай кампаніі
"Даваліся даручэнні забяспечыць строгі кантроль за арганізацыяй і ходам уборачнай кампаніі. Мы павінны былі нарэшце навесці парадак па прадухіленні ўсялякай нядбайнасці, неапраўданых эканамічных страт, крадзяжоў, злоўжыванняў, махінацый і іншага", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі