Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2017, 13:05

Лукашэнка аб уборачнай кампаніі: усе ўцягнуліся, але скорасці трэба дабавіць

10 жніўня, Івацэвіцкі раён /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае актывізацыю ходу ўборачнай кампаніі, але патрабуе паскорыць тэмпы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адчуваю, што ва ўборку салідна ўсе ўцягнуліся, нікога папракаць не трэба, але 10-15 працэнтаў скорасці трэба дабавіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц звярнуў увагу на перабоі з адгрузкай у гаспадарках грануляваных угнаенняў. "Ва ўрадзе няхай неадкладна прымуць рашэнне. Просьбу па ўгнаеннях трэба задаволіць", - даручыў Прэзідэнт.

Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на забеспячэнні гаспадарак палівам. Аляксандр Лукашэнка даручыў кантраляваць яго эфектыўнае выкарыстанне.

Прэзідэнт азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі ўборкі збожжавых і саломы.

На сённяшні дзень у Брэсцкай вобласці ўбрана амаль 80 працэнтаў плошчаў. У цэлым плануецца сабраць 1,2 млн т збожжавых і 200 тыс. т кукурузы.-0-

Беларусь разлічвае сабраць амаль 10 млн т збожжавыхБеларусь разлічвае сабраць амаль 10 млн т збожжавых
"Мы пад 10 млн т збожжавых можам сабраць разам з рапсам і кукурузай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва малочнатаварных ферм за 2017-2018 гадыЛукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва малочнатаварных ферм за 2017-2018 гады
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц звярнуў увагу на перабоі з адгрузкай у гаспадарках грануляваных угнаенняў. "Ва ўрадзе няхай неадкладна прымуць рашэнне. Просьбу па ўгнаеннях трэба задаволіць", - даручыў Прэзідэнт.

Лукашэнка незапланавана наведаў праблемнае ААТ "Косава"Лукашэнка незапланавана наведаў праблемнае ААТ "Косава"
Кіраўнік дзяржавы паабяцаў вярнуцца ў ААТ "Косава" ў лістападзе і праверыць выкананне дадзеных ім даручэнняў.

Прэзідэнт на ўборачнайПрэзідэнт на ўборачнай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць, у час якой знаёміўся з ходам уборачнай кампаніі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі