Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2019, 14:45

Лукашэнка аб супрацоўніцтве Беларусі і Казахстана: мы прыбавім, адносіны будуць яшчэ лепшыя

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў пазітыўным развіцці беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю інфармагенцтву "Хабар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пры новым Прэзідэнце Казахстана захаваецца пераемнасць у адносінах дзвюх краін. "Вы ўпамянулі новага Прэзідэнта Казахстана. Вы ведаеце, уся яго палітыка - на прадаўжэнне тых працэсаў, якія не толькі паміж Беларуссю і Казахстанам намечаны, а на развіццё нашага агульнага эканамічнага саюза", - адзначыў беларускі лідар.

"Гэта чалавек, які не проста можа прадоўжыць, ён можа прымножыць існуючыя рэаліі ў нашых адносінах. Ёсць аснова, ёсць мэта. І мы яе будзем прытрымлівацца. Паверце, мы прыбавім. У нас адносіны будуць яшчэ лепшыя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пытанні, адрасаваныя Прэзідэнту ў ходзе інтэрв'ю, датычыліся розных аспектаў далейшага развіцця адносін паміж Беларуссю і Казахстанам, праблематыкі ўзаемадзеяння ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Кіраўніку дзяржавы былі зададзены і некаторыя асабістыя пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі