Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2018, 11:14

Лукашэнка аб ролі СМІ: не факт, што ядзерная зброя больш магутная

10 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае ролю СМІ ў сучасным свеце, дзе на першы план выходзяць не ўзброеныя сутыкненні, а інфармацыйныя войны. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сродкі масавай інфармацыі адным ударам могуць падмяць так, што становіцца страшна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Менавіта інфармацыйныя войны сталі адметнай рысай XXI стагоддзя. Сродкі масавай інфармацыі ператварылі ў зброю. І, ведаеце, гэта зброя больш магутная, чым ядзерная. Таму што малы зарад у выглядзе нейкай навіны імгненна ахоплівае ўсю планету. І па сіле знішчальнага ўздзеяння, не факт, што ядзерная зброя больш магутная", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у гэтых умовах галоўная задача, якую ставіць час, - гэта барацьба за розумы і душы людзей. "Калі мы не авалодаем розумамі і душамі беларусаў, мы суверэнную і незалежную краіну ў такім класічным выглядзе ніколі не пабудуем", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт адзначыў, наколькі насычана інфармацыйная прастора. "Прэса, тэлебачанне, інтэрнэт паглынаюць наш час і запаўняюць свядомасць. Любая інфармацыя распаўсюджваецца са скорасцю гуку. І пазітыўная, і негатыўная. І ўсё гэта ператварылася сёння ў інфармацыйную вайну. І мы гэта бачым паўсюдна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь - выключна мірная краіна. "Ніякая агрэсія ніколі не будзе зыходзіць з нашай зямлі. Але і ў крыўду мы сябе не павінны даваць як у ваенных, так і ў інфармацыйных адносінах. Гарачай вайны быць не можа сёння. Усё пачынаецца з вас. На пярэдні план выходзіце вы - журналісты. Ваша задача - фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб'ектыўную падачу матэрыялу, шчыры і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка арыентуе беларускія СМІ на сучасныя формы работыЛукашэнка арыентуе беларускія СМІ на сучасныя формы работы
"Мэта адна - каб была карысць ад гэтай размовы. Каб я пайшоў з нечым адсюль, і каб вы, пакінуўшы гэту студыю, зрабілі вывады і, магчыма, узялі для сябе нешта на ўзбраенне зыходзячы з гэтай размовы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: задача новага закона аб СМІ - абараніць людзей ад дэструктыўнай інфармацыіЛукашэнка: задача новага закона аб СМІ - абараніць людзей ад дэструктыўнай інфармацыі
Гаворачы аб задачах, якія сёння стаяць перад сродкамі масавай інфармацыі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што частка з іх адлюстравана ў новым законе аб СМІ.

Лукашэнка не выключае перадачы часткі функцый ад Прэзідэнта іншым галінам уладыЛукашэнка не выключае перадачы часткі функцый ад Прэзідэнта іншым галінам улады
Аляксандр Лукашэнка, каменціруючы перспектывы ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, адзначыў, што, з яго пункту гледжання, частка функцый павінна перайсці ад Прэзідэнта іншым галінам улады.

Лукашэнка: без працы ніякі рынак не выратуеЛукашэнка: без працы ніякі рынак не выратуе
Кіраўнік дзяржавы адзначыў правільнасць таго, што ў свой час Беларусь не пайшла па шляху шокавых рэформ і пераўтварэнняў.

Лукашэнка: беларусам яшчэ трэба будзе зразумець ролю БНРЛукашэнка: беларусам яшчэ трэба будзе зразумець ролю БНР
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да высновы, што ў Беларусі пакуль не разумеюць, што такое БНР і якую ролю яна адыграла.

Лукашэнка аб прыватнай уласнасці: сваё заўсёды больш эфектыўнае, чым калгаснаеЛукашэнка аб прыватнай уласнасці: сваё заўсёды больш эфектыўнае, чым калгаснае
"Жыццё паказала, што і да прыватнай уласнасці, да змянення нашай сістэмы мадэрнізацыі трэба падыходзіць эвалюцыйна. Ніякіх рэвалюцый", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка нагадвае аб строгай адказнасці за парушэнні ў забеспячэнні бяспекі ў масавых месцахЛукашэнка нагадвае аб строгай адказнасці за парушэнні ў забеспячэнні бяспекі ў масавых месцах
Прэзідэнт нагадаў аб строгай адказнасці за парушэнні ў забеспячэнні бяспекі ў масавых месцах. Ён запатрабаваў разабрацца ў прычынах здарэння ў Салігорскай бальніцы.

"Зрабіце тэлебачанне лепшым" - Лукашэнка заявіў аб жаданні глядзець толькі беларускія каналы"Зрабіце тэлебачанне лепшым" - Лукашэнка заявіў аб жаданні глядзець толькі беларускія каналы
"Вельмі прашу вас і строга патрабую: зрабіце тэлебачанне лепшым. Каб карцінка была і падача матэрыялу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: чыноўніка, які не размаўляе з журналістам, мы заменімЛукашэнка: чыноўніка, які не размаўляе з журналістам, мы заменім
Прэзідэнт адзначыў, што часам з-за няўмення чыноўнікаў пракаменціраваць нейкую праблемную сітуацыю гэта даводзіцца рабіць кіраўніку дзяржавы, каб "расхлёбваць гэты бруд".

Лукашэнка: кіраўнікі ведамстваў павінны публічна агучваць свае пазіцыі і каменціраваць важныя падзеіЛукашэнка: кіраўнікі ведамстваў павінны публічна агучваць свае пазіцыі і каменціраваць важныя падзеі
У ходзе размовы з Прэзідэнтам адзначалася і роля прэс-службаў, якія таксама павінны хутка даводзіць да грамадскасці актуальную і важную інфармацыю.

Лукашэнка заклікаў СМІ не адступаць ад маральных прынцыпаў, дзейнічаць шчыра і сумленнаЛукашэнка заклікаў СМІ не адступаць ад маральных прынцыпаў, дзейнічаць шчыра і сумленна
Удзельнікі сустрэчы закранулі тэму адказнасці СМІ ў цяперашніх няпростых умовах, калі фэйкавыя навіны здольны сур'ёзна паўплываць на грамадскае меркаванне.

У Беларусі з'явіцца медыяцэнтр для асноўных тэлеканалаўУ Беларусі з
Прапанову пабудаваць такі медыяцэнтр агучыў дырэктар прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ведае гэту тэму. "Мы гэта зробім, - сказаў ён. - Зробім аптымальны і разумны праект".

Лукашэнка: беларускія каналы павінны вяшчаць на ўласнай платформеЛукашэнка: беларускія каналы павінны вяшчаць на ўласнай платформе
"Платформы гэтыя павінны быць беларускімі. Гэта не значыць, што мы дрэнна ставімся да Эрнста, не. Ён нармальны, творчы добры чалавек", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка аб падрыхтоўцы журналістаў: трэба падбіраць людзей, якія пасля вучобы будуць запатрабаваныЛукашэнка аб падрыхтоўцы журналістаў: трэба падбіраць людзей, якія пасля вучобы будуць запатрабаваны
Журналісты Белтэлерадыёкампаніі расказалі аб трывожнай, на іх думку, тэндэнцыі дэфіцыту журналісцкіх кадраў для тэлебачання, хоць падрыхтоўка гэтых спецыялістаў вядзецца ў краіне.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі