Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 16:49

Лукашэнка аб бязвізавым рэжыме: можа быць пашыраны з улікам узгаднення з расійскімі калегамі

21 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае ў перспектыве магчымасці пашырэння геаграфіі дзеяння бязвізавага рэжыму, але пры ўмове ўзгаднення з расійскімі калегамі. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні дэпутатаў.

Кіраўнік дзяржавы лічыць важным прынятае рашэнне аб пяцідзённым бязвізавым рэжыме, дзякуючы якому павялічылася колькасць замежных гасцей, якія прыязджаюць у краіну. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь кантралюе сітуацыю ў плане бяспекі. "Не трэба нас папракаць, мы кантралюем сітуацыю з пункту гледжання бяспекі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка, маючы на ўвазе некаторыя каментарыі па гэтай тэме з расійскага боку. Пры гэтым ён адзначыў, што ўсе звязаныя з гэтай тэмай пытанні "трэба вырашаць акуратна, разам узгадняючы пазіцыі". Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў, што прыкладна праз год-паўтара дзеяння бязвізавага рэжыму, магчыма, будзе разгледжана пытанне пашырэння геаграфіі краін, але пры гэтым ні ў якім разе не на шкоду сістэме бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі