Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 09:00

Лукашэнка сёння звернецца з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залу Дома ўрада запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.30. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі