19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы адбудзецца ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Прамую трансляцыю з Авальнай залы Дома ўрада будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.00. Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.-0-