31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Асаблівая ўвага да бягучай уборачнай кампаніі выклікана тым, што на яе аказваюць уплыў няўстойлівыя ўмовы надвор'я, якія склаліся. Таму кантроль за правядзеннем палявых работ, вынік якіх уплывае на стан эканамічнай і харчовай бяспекі дзяржавы, вядзецца на вышэйшым узроўні.
На селектарнай нарадзе плануецца падрабязна абмеркаваць ход уборачнай кампаніі, у тым ліку падыходы па забеспячэнні максімальнай захаванасці ўраджаю, пытанні рэсурснага і тэхнічнага аснашчэння сельгасарганізацый. Аб стане спраў даложаць кіраўнікі рэгіёнаў, якія ў час правядзення мерапрыемства будуць знаходзіцца на прамой сувязі.-0-