Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 чэрвеня 2018, 18:14

Лукашэнка 14 чэрвеня ў Маскве наведае цырымонію адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

13 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна плануе наведаць цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе, якія пройдуць на маскоўскім стадыёне "Лужнікі". Гэту інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

Раней паведамлялася, што з нагоды чэмпіянату свету па футболе ў сталіцу Расіі прыбудзе шэраг замежных лідараў, якія будуць прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця. Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі