Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 чэрвеня 2018, 15:12

Лесагаспадарчым установам дазволілі набываць тэхніку на льготных умовах

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўныя лесагаспадарчыя і прыродаахоўныя ўстановы, дрэваапрацоўчыя арганізацыі, якім прадастаўлены ў арэнду ўчасткі ляснога фонду для нарыхтоўкі драўніны, змогуць набываць сучасную тэхніку і абсталяванне на льготных умовах. Гэта прадугледжана ўказам нумар 219, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым умовы пастаўкі тэхнікі і абсталявання ў гэтыя ўстановы будуць аналагічныя ўмовам яе набыцця для арганізацый аграпрамысловага комплексу.

Дакумент таксама прадугледжвае павелічэнне памеру сродкаў, што акумулююцца на спецыяльных рахунках арганізацый АПК - пакупнікоў тэхнікі, з 3 працэнтаў да 5 працэнтаў выручкі. У выпадках, калі прадпрыемствам не будзе хапаць гэтых сродкаў для набыцця тэхнікі, дапускаецца накіраванне з мясцовага бюджэту надбавак за рэалізаваную прадукцыю і субсідый на фінансаванне бягучай дзейнасці, якія належаць арганізацыям аграпрамысловага комплексу, на адпаведныя разлікі.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць усім арганізацыям АПК забяспечваць рытмічнае абнаўленне машынна-трактарнага парку сучаснай тэхнікай для правядзення палявых работ у адпаведнасці з тэхналагічнымі рэгламентамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі