Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2016, 10:44

Краіны ЕАЭС не павінны таптацца на месцы пры рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей - Лукашэнка

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза не павінны таптацца на месцы пры рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, калі паспрабаваць разабрацца са станам спраў у ЕАЭС, то, вядома, на этапе эканамічнага спаду дзяржавы воляй-няволяй задзейнічаюць пратэкцыянісцкія меры. "Але ж саюз для таго і ствараўся як больш паглыбленая інтэграцыйная форма, каб разам пераадольваць крызісы і застоі ў эканоміцы, паважаць інтарэсы адзін аднаго, сфарміраваць агульныя рынкі, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Наогул, крызісы і розныя непарадкі, сутыкненні павінны збліжаць сапраўдных сяброў і братоў".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краіны вызначылі дакладныя тэрміны рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей. І гэтыя рашэнні, як бы ні было складана, трэба выконваць. "Калі не будзем выконваць дамоўленасці, якія мы выпакутавалі (гэта было не так проста), перспектыў не будзе ні ў якога саюза. Пакуль сітуацыя не самая радасная. На многіх напрамках адзначана істотнае адставанне. Часта мы вельмі доўга топчамся на адным месцы. Тыповы прыклад - устараненне выключэнняў, бар'ераў і абмежаванняў у гандлі, якіх налічваецца некалькі соцень", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі