Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 сакавіка 2017, 13:38

Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане ўрачыста адкрылі ў Ашхабадзе

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане адкрылі ў Ашхабадзе. Сімвалічную стужку перарэзалі прэзідэнты дзвюх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узвядзенне ўласных будынкаў пасольстваў пацвярджае стратэгічны характар нашага партнёрства, сімвалізуе правераную часам дружбу беларускага і туркменскага народаў, якой мы вельмі даражым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у Беларусі даражаць праверанай часам дружбай з туркменскім народам
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што працаваць у новым будынку пасольства беларускім дыпламатам будзе камфортна і зручна. А значыць, і чарговыя прыклады плённых кантактаў паміж краінамі не прымусяць сябе чакаць.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел члены афіцыйных дэлегацый дзвюх краін, а таксама прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Туркменістане. У час мерапрыемства дзіцячы ансамбль выканаў танцавальную кампазіцыю, а квартэт артыстаў у нацыянальных касцюмах - беларускія музычныя творы.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Алег Табанюхаў азнаёміў прэзідэнтаў з уладкаваннем адміністрацыйнага будынка і тэрыторыяй комплексу. Пасля чаго адбылася цырымонія пасадкі кіраўнікамі дзяржаў дрэў на тэрыторыі пасольства.

Сімвалічна, што практычна год таму Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў разам прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі. На мове дыпламатыі такія мерапрыемствы сведчаць шмат аб чым.

Беларусь і Туркменістан прадаставілі адно аднаму ў сваіх сталіцах зямельныя ўчасткі для размяшчэння пасольстваў у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, падпісаным у красавіку 2011 года. Беларускаму боку выдзелены ўчастак плошчай 0,73 га на поўдні Ашхабада. Комплекс будынкаў пасольства ўключае двухпавярховы адміністрацыйны будынак, жылы дом на 8 кватэр для работнікаў пасольства, гараж і стаянку для аўтамабіляў, а таксама збудаванні інжынерна-тэхнічнага забеспячэння.-0-

Беларусь праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку - Бердымухамедаў
"Беларусь праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку. Выступае паслядоўным прыхільнікам умацавання ролі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, выканання норм міжнароднага права і стварэння эфектыўных механізмаў партнёрства і ўзаемадзеяння", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі