Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 жніўня 2019, 12:25

Комплекс беларуска-расійскіх адносін стаў галоўным пытаннем на сустрэчы Лукашэнкі з Румасам

23 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам. У якасці галоўнага пытання для абмеркавання кіраўнік дзяржавы вызначыў комплекс беларуска-расійскіх адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы абмеркаваць з вамі шэраг пытанняў прынцыповага характару. Перш за ўсё з улікам праведзеных інтэграцыйных мерапрыемстваў на ўзроўні ўрадаў рэспублік постсавецкай прасторы. Якая сітуацыя наогул, калі паглядзець пад гэтым вуглом, у адносінах з Расійскай Федэрацыяй? Вядома, маючы той комплекс пытанняў і праблем, якія засталіся (няхай нават іх няшмат) пасля нашай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным). Якая цяпер сітуацыя, абстаноўка, ці дапрацаваны пытанні, якія заставаліся, і на чым цяпер спатыкаемся, калі можна так сказаць? Вось гэты комплекс беларуска-расійскіх адносін - галоўнае пытанне", - сказаў Прэзідэнт.

У якасці яшчэ адной тэмы для размовы кіраўнік дзяржавы вызначыў беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва: "У нас нібыта і з Украінай цяпер нядрэнныя адносіны. Мы размаўлялі з Прэзідэнтам (Уладзімірам Зяленскім. - Заўвага БЕЛТА). Яны прасілі нейкай падтрымкі. Як мы, аказваем - не аказваем?"

Аляксандр Лукашэнка закрануў і праведзеную ў гэты ж дзень сустрэчу з прэм'ер-міністрам Грузіі Мамукам Бахтадзэ, на якой было ўзнята пытанне некаторых праблем з лагістыкай у двухбаковым гандлі транзітам праз Украіну. "Напэўна, ён вам аб гэтым скажа. У нас нешта там з лагістыкай праз Украіну - пастаўкі нашых тавараў у Закаўказзе. Не вельмі ладзіцца. Няхай дробязі, але гэта, напэўна, нашы недапрацоўкі. Таму што наўрад ці Украіна будзе перашкаджаць гандлю. Ім жа таксама выгадна, гэта транзітная краіна для нас у гэтых адносінах", - сказаў Прэзідэнт.

"І шэраг іншых пытанняў, якія ў вас ёсць. Я гатовы абмеркаваць і прыняць рашэнні", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі