Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Колькасць аперацый па перасадцы органаў у Беларусі за 10 гадоў павялічылася амаль у 25 разоў

Прэзідэнт 21.04.2017 | 15:48

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У апошнія гады беларуская ахова здароўя зрабіла значны крок наперад. Па якасці аказання медыцынскіх паслуг Беларусь выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі ў свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў вынікі работы медыкаў у транспланталогіі. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць праведзеных аперацый па перасадцы органаў павялічылася амаль у 25 разоў. У 2016 годзе быў узяты знакавы рубеж: айчынныя кардыяхірургі правялі першую ў гісторыі беларускай медыцыны адначасовую перасадку сэрца і лёгкіх.

Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне створана зладжаная сістэма аказання меддапамогі: абласныя, гарадскія клінікі, участковыя бальніцы і ФАПы - для кожнага ўзроўню вызначаны пералік умяшанняў. У РНПЦ прымяняюцца найноўшыя тэхналогіі, якія і падцягваюць за сабой усю медыцынскую галіну. У такіх спецыялістаў, як, напрыклад, кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо, пачынаюць вучыцца іншыя, моладзь, якая прыходзіць з ВНУ. Медыцына дасягнула такога ўзроўню, што "сёння ўжо ў абласных цэнтрах мы перасадкі робім, і не толькі ныркі". "Там, дзе мы прыкладаем руку, атрымліваем вынік", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

У рэспубліцы створана эфектыўная сістэма аховы здароўя маці і дзіцяці. "Дзіцячая і мацярынская смяротнасць у нас настолькі нізкая, што Беларусь па гэтым паказчыку стаіць у адным радзе з самымі развітымі дзяржавамі. І мы гэтым па праву ганарымся. Трэба далей укараняць высокія тэхналогіі ў радзільных дамах і перынатальных цэнтрах", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Яркіх дасягненняў у галіне аховы здароўя нямала. Ім садзейнічала мэтанакіраваная работа па стварэнні сучасных медыцынскіх цэнтраў, забеспячэнні лячэбных устаноў сучасным абсталяваннем, укараненні найноўшых тэхналогій. "У гэтым годзе мы плануем ад экспарту медыцынскіх паслуг атрымаць $40 млн. Калі б мне гэта сказалі пяць гадоў таму, я адказаў бы: "Ну, летуценнікі". Мы ціха, спакойна да гэтага прыйшлі. Сёння з Расіі ў Віцебск прыязджаюць нараджаць, я не кажу пра Мінск. Прыязджаюць - давяраюць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аднак, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, нельга выпускаць з-пад увагі першаснае звяно, дзе яшчэ ёсць праблемы. Напрыклад, абслугоўванне жыхароў вёсак, шэрага райцэнтраў, сярэдняя працягласць жыцця ў якіх меншая, чым у гарадах. "Таму, па-першае, неабходна забяспечыць больш якасную ўрачэбную і сястрынскую дапамогу. Трэба больш актыўна ўкараняць перадавыя медыцынскія тэхналогіі. Па-другое, укамплектаваць штаты ўстаноў аховы здароўя кваліфікаванымі медыцынскімі работнікамі. Па-трэцяе, хуткая медыцынская дапамога ўсюды, а перш за ўсё ў вёсцы, павінна аказвацца аператыўна і ў поўным аб'ёме", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. Пільная ўвага павінна быць удзелена таксама павышэнню даступнасці дыягнастычных паслуг, у тым ліку ў глыбінцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу Каб пазбегнуць затораў і для зручнасці грамадзян 25 красавіка (Радаўніца) зменена арганізацыя пад'езду да Паўночных і Міханавіцкіх могілак.