Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2017, 12:27

Кантрольным органам забароняць прыпыняць дзейнасць прадпрыемстваў

22 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кантрольным органам забароняць прыпыняць дзейнасць прадпрыемстваў па выніках праведзеных праверак. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння з дакладам старшыню КДК Леаніда Анфімава, даручыў прадугледзець гэту норму ў праекце ўказа "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў той факт, што па дзеючым заканадаўстве кантрольныя органы могуць часова прыпыняць дзейнасць прадпрыемстваў. "Гэта не справа кантралёраў. Вы павінны пакласці на стол перад кіраўніком прадпрыемства, бізнесменам канкрэтныя прэтэнзіі, і ён няхай вырашае: працаваць яму ці лепш прыпыніць работу прадпрыемства, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта кіраўнік, ён вырашыў прыпыніць - прыпыніў, устараніў недахопы. Не хоча прыпыняць - няхай не прыпыняе, але па выніках ён за гэта адкажа".

Як растлумачыў журналістам Леанід Анфімаў па выніках даклада, супрацоўнікі кантралюючых органаў будуць выпісваць прадпрыемствам прадпісанні аб выяўленых парушэннях у якасці папярэджанняў. "Ужо па рашэнні кіраўніка можа быць прыпынена дзейнасць суб'екта гаспадарання або на яго страх і рызыку прадоўжана. Але кіраўнік павінен несці ўсю паўнату адказнасці за наступствы. Калі ён не ўстараніў парушэнні, а прадпрыемства будзе працаваць, і гэта, не дай бог, прывядзе да нейкіх цяжкіх наступстваў, усё можа скончыцца крымінальным праследаваннем", - звярнуў увагу ён.

Разам з тым кіраўнік КДК заўважыў, што супрацоўнікі кантрольных органаў змогуць прыпыняць выпуск на прадпрыемстве асобнай прадукцыі, якая пагражае жыццю або здароўю людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі