Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2017, 13:21

Ірына Глуская і Аляксандр Ярашук узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

12 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні медалём Францыска Скарыны прэзідэнта Самарскай абласной арганізацыі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі "Руска-Беларускае Брацтва 2000" Ірыны Глускай і кіраўніка гарадской акругі "Горад Калінінград", члена савета грамадскай арганізацыі "Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія "Калінінградскае зямляцтва беларусаў" Аляксандра Ярашука. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Яны ўдастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі