Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 мая 2018, 18:05

Інтарэсы асобных прадпрыемстваў часам ставяцца вышэй за прынятыя рашэнні ў ЕАЭС - Лукашэнка

14 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Інтарэсы асобных прадпрыемстваў часам ставяцца вышэй за прынятыя кіраўнікамі дзяржаў рашэнняў у Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За мінулыя тры з паловай гады з дня ўступлення ў сілу дагавора (аб Еўразійскім эканамічным саюзе. - Заўвага БЕЛТА) праведзена вялікая работа па пытаннях міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. Аднак эфектыўнасць праводзімых мерапрыемстваў усё яшчэ жадае быць лепшай", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, многія дамоўленасці застаюцца па-ранейшаму нерэалізаванымі. "Першапачаткова саюз ствараўся як структура для выключна эканамічнага супрацоўніцтва. Прадугледжвалася выбудаваць сістэму раўнапраўных рыначных адносін. Але ў гандаль рэгулярна ўмешваецца палітыка. Інтарэсы асобных таваравытворцаў перыядычна ставяцца вышэй за прынятыя намі рашэнні. Гэта ідзе ўразрэз з нашымі дамоўленасцямі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Адзіны станоўчы момант - гэта тое, што мы, нарэшце, разам задумаліся над стварэннем перспектыўных механізмаў не толькі ўрэгулявання спрэчак, але і іх прадухілення", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі