Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Інфармацыя беларускіх спецслужбаў дапамагла прадухіліць спробы тэрактаў у Беларусі і за мяжой

Прэзідэнт 15.12.2017 | 18:02
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

15 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Інфармацыя беларускіх спецслужбаў дапамагла прадухіліць спробы тэрактаў у Беларусі і за мяжой. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна адзначыць, што многія сучасныя пагрозы могуць быць пераадолены толькі разам. КДБ Беларусі развівае практычнае ўзаемадзеянне са службамі дзясяткаў краін, перш за ўсё з нашай Расіяй, нашымі постсавецкімі рэспублікамі, іншымі дзяржавамі свету. Высокі ўзровень партнёрства дае магчымасць паспяхова праводзіць сумесныя мерапрыемствы. На падставе інфармацыі нашых работнікаў спынены шэраг спроб учынення тэрактаў у Расіі, некаторых еўрапейскіх дзяржавах, а таксама ў нашай краіне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што геаграфія і інтэнсіўнасць кантактаў па лініі спецслужбаў пашыраюцца і гэта сведчыць аб прызнанні сусветнай супольнасцю важнай ролі Беларусі ў забеспячэнні рэгіянальнай, а па асобных напрамках і глабальнай бяспекі.

"Сёння перад нашымі спецслужбамі стаяць новыя задачы. Адна з галоўных - барацьба з тэрарызмам. Свет нагадвае разварушаны мурашнік. Цераз граніцы перапраўляюцца натоўпы бежанцаў, а пад іх прыкрыццем - фанатыкі, гатовыя забіваць мірных грамадзян, сеяць хаос. У транзітным патоку на тэрыторыі нашай рэспублікі рэгулярна затрымліваюцца члены міжнародных тэрарыстычных арганізацый", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Ідзе таксама незаконны гандаль зброяй, які імкліва распаўзаецца па свеце. На жаль, ад гэтага не застрахаваны і мы. Нам трэба быць максімальна пільнымі і ні ў якім разе не дапусціць, каб гэты арсенал стаў пранікаць праз нашу граніцу", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.