Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Худык назначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Прэзідэнт 14.09.2017 | 15:00

14 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Андрэй Худык назначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу новага міністра на выяўленні новых залежаў карысных выкапняў. "Былому міністру была пастаўлена вельмі сур'ёзная задача па прыродных рэсурсах. Што мы ведаем пра нашу краіну? Тое, што на паверхні, мы гэта бачым. А вось што там - пад зямлёй - не ўсё. Таму ваша задача - разабрацца, што там, пад зямлёй. І перш за ўсё тое, што нам вельмі неабходна сёння. Разумееце, аб чым ідзе размова", - сказаў Прэзідэнт.

Другая важная задача - ахова навакольнага асяроддзя. "Маё стаўленне да прыроды вы ведаеце. Яно вельмі паважлівае, і я патрабую няўхільнага выканання сваіх рашэнняў па ахове прыроды", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што ў параўнанні з шэрагам краін, у тым ліку суседніх, у гэтым пытанні ў Беларусі наведзены парадак. "Таму што строгае стаўленне да парушальнікаў. Але ўсё больш і больш мяне інфармуюць, што ў нас з'явілася нямала праблем, звязаных з той сферай, якая кантралюецца інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету. Вельмі непрыгожыя факты прасочваюцца. Але вы ведаеце, якія мы меры прымаем. Гэта будуць самыя строгія меры", - заявіў Прэзідэнт.

"Прырода - гэта дар божы, мы яго павінны захаваць і ў яшчэ лепшым стане перадаць сваім дзецям і ўнукам, - сказаў беларускі лідар. - Таму займіцеся сур'ёзна, як вы гэта ўмееце рабіць. Займіцеся навядзеннем парадку і дайце вынік па рэсурсах і абароне нашай прыроды. Усе гэтыя кар'еры, жывёлагадоўчыя фермы...".

Андрэй Паўлавіч Худык нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Астраўчане Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці Украіны.

У 1987 годзе скончыў Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут. У 2006 годзе - Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (перападрыхтоўка).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе электраслесарам па рамонце электраабсталявання Камянец-Падольскага цэментнага завода.

З 1978 па 1980 год служыў у радах Савецкай Арміі.

Затым працаваў на розных пасадах на сельгаспрадпрыемствах Гродзенскай вобласці. У 1988-1999 гадах - старшыня калгаса імя Кірава Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У далейшым кіраваў Браслаўскім аграпрамысловым камбінатам у Віцебскай вобласці.

2001-2002 гады - першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. З 2002 па 2011 год па чарзе ўзначальваў Дзятлаўскі і Лідскі райвыканкамы. 2011-2013 гады - намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. З 2013 па 2014 год - старшыня Гродзенскага гарвыканкама.

З 2014 года да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.