Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 студзеня 2019, 16:11

Гранты Прэзідэнта Беларусі выдзеляць 103 работнікам навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2019 год будуць прадастаўлены 103 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сродкі выдзеляць на правядзенне даследаванняў і распрацовак у галіне фізіка-матэматычных, тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук. Гранты таксама накіруюць на павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт распрацоўкі і прымянення новых методык, сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння, падрыхтоўку ўдзельнікаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд.

Акрамя таго, будзе падтрымана распрацоўка новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі ў кардыялогіі, хірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, анестэзіялогіі, гастраэнтэралогіі, педыятрыі і алергалогіі. Грашовыя сродкі выдзеляць і на стварэнне твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, рэалізацыю наватарскіх праектаў, што будзе садзейнічаць развіццю беларускай культуры і папулярызацыі яе дасягненняў, захаванню нацыянальных духоўных традыцый.

"Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі