Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2018, 09:08

"Гэта мужык, малайчына!" - Лукашэнка пра выступленне малодшага сына на "Снежным снайперы"

5 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання фінальнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" пракаменціраваў выступленне свайго малодшага сына Мікалая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мікалай прыхварэў, але ўсё роўна вырашыў удзельнічаць у спаборніцтвах. "У яго рэзультаты на 2,5-3 хвіліны горшыя, чым на папярэднім этапе, але я яму дарую, таму што ўжо стаяла пытанне, быць ці не быць, але ён кажа: куды дзявацца, паабяцаў камандзе. Гэта мужык, малайчына! Не пайшоў хварэць, пайшоў сюды", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Журналісты пацікавіліся ў Прэзідэнта, як яго сын усё паспявае, бо акрамя лыжаў Мікалай захапляецца хакеем, музыкай, вывучае замежныя мовы. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што дзеці ў сваім узросце могуць пакарыць усё, што захочуць. "Важна не страціць гэты залаты час, калі ім усё паддаецца", - падкрэсліў ён.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што яго малодшы сын пакуль не думае станавіцца ні біятланістам, ні хакеістам. "Я яго не ўгаворваю, ён яшчэ маленькі. Больш за ўсё ў яго атрымлівалася плаванне, але ён катэгарычна адхіліў яго, кажа, што гэта нудны від спорту. У яго нядрэнна з лыжамі, таму што ён высокі. Гаворыць, што гэта яму таксама нудна. А вось хакей - гэта ўсё. Таму я не ведаю, якім відам спорту ён будзе займацца. Я яго проста вучу таму, што ўмею сам", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі