Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 14:27

"Гэта "ігілаўскія" ячэйкі, у іх прамыя кантакты з ФБР". Лукашэнка расказаў праўду пра "Рабочы рух"

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта расказаў падрабязнасці аб забойстве супрацоўніка КДБ і выяўленых сувязях паміж тым, хто страляў, і экстрэмісцкай сеткай "Рабочы рух", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў, што некаторы час таму ў краіне былі ліквідаваны розныя НУА і НКА. "Можа, не да канца. Розныя "сродкі масавай інфармацыі", вы іх ведаеце. Усплыў "Рабочы рух", - канстатаваў беларускі лідар.

Ён задаў рытарычнае пытанне, якая ў прынцыпе можа быць сувязь паміж тым, хто страляў у супрацоўніка КДБ, айцішнікам па прафесіі, і так званым "Рабочым рухам": "Якія адносіны гэты айцішнік, які мае зарплату ў месяц у 10 разоў большую, чым сярэдняя зарплата рабочых, якія ён мае адносіны да гэтых рабочых? Ды ніякія. Гэта звычайныя "ігілаўскія" ячэйкі ерапейскага разліву на тэрыторыі Беларусі".

Паводле слоў Прэзідэнта, такія ячэйкі складаліся з 2-12 чалавек. "Пакуль больш за 10-12 мы не знайшлі ў шматтысячных калектывах. Але гэта тое ядро, якое павінна было ўзарваць працоўныя калектывы знутры. Чым яны займаліся, я на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі вам сказаў: ад шпіянажу аб тым, як Галоўчанка будзе абыходзіць санкцыі, да інфармавання таго актыву, на які можна разлічваць. Ад шпіянажу да будучага мяцяжу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"І калі мы пачалі працаваць па гэтых нягодніках, мы ўбачылі, што гэта за "рух". Гэта звычайныя тэрарысты, яны ж цяпер прызнаюцца і гавораць, дзе хацелі ўчыняць тэракты. Больш за ўсё насцярожвае, што яны цяпер асноўнае вастрыё накіравалі супраць чыгункі. Яны ж разумеюць, што Беларусь - транзітная краіна. І Камітэт дзяржбяспекі нядаўна далажыў: яны выявілі прамыя кантакты са спецслужбамі ЗША і перш за ўсё ФБР", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Гэта што такое? На гэта вочы закрыць? Ну дык мы закрывалі ў мінулым годзе. Ведаеце, што атрымалі", - папярэдзіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі