Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 сакавіка 2018, 09:00

Фізасобам спрасцілі патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спрошчаны патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізічным асобам. Гэта прадугледжана ўказам нумар 103, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, дакументам для нарматыўнага замацавання падыходаў да стымулявання дзелавой актыўнасці грамадзян спрашчаюцца патрабаванні, устаноўленыя жыллёвым заканадаўствам, да формы дагавораў аб прадастаўленні прыналежных фізічным асобам жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач для кароткатэрміновага пражывання іншым фізічным асобам. Цяпер яны могуць заключацца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.

Адначасова выключаны абавязак рэгістраваць такія здзелкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі