Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 снежня 2017, 13:01

Ёлка ў стылі стымпанк і пано з бяросты - вучні ўручылі Лукашэнку навагоднія падарункі

28 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вучні ўручылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, ад імя ўсіх дзяцей Беларусі. Падарункі былі сёння перададзены асабіста кіраўніку дзяржавы на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з падарункаў - пано "Зімовыя забавы". На ім паказаны дзеці, якія гуляюць у хакей, катаюцца на лыжах, каньках і санках, гуляюць у снежкі і лепяць снежную бабу. Работа выканана з тонкай расслоенай бяросты і аформлена дапаўненнем з аб'ёмнай кары. Яе аўтарамі сталі вучні аб'яднання па інтарэсах "Плафо" Жлобінскага гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Эўрыка".

Другі сувенір, уручаны Прэзідэнту, - арт-аб'ект "Казачніца". Гэта навагодняя ёлка, выкананая ў стылі стымпанк у выглядзе паўмесяца з дрэва і скуры. Асноўнымі элементамі яе аддзелкі сталі дэталі гадзіннікавых механізмаў, металічныя маланкі, фігурнае каляровае шкло. Ёлка ўпрыгожана дэкарыраванай каляровай святлодыёднай стужкай, у якасці ёлачнага ўпрыгажэння выкарыстаны сімвал 2018 года - сабака. Работа выканана навучэнцамі Лідскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі