Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2019, 12:02

Экс-кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі назначаны генконсулам у Гуанчжоу

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Андрэя Папова генеральным консулам Беларусі ў Гуанчжоу (Кітайская Народная Рэспубліка), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер Андрэй Папоў займае пасаду старшага саветніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў.

У 2014-2016 гадах ён кіраваў прэс-службай Прэзідэнта Беларусі. Да гэтага часу Андрэй Папоў працаваў у сістэме МЗС: з 2006 па 2010 год быў начальнікам упраўлення інфармацыі - прэс-сакратаром міністэрства, а ў 2010-2014 гадах - намеснікам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі