Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Еду сюды як дадому" - Лукашэнка падкрэслівае асаблівую дружбу паміж народамі Беларусі і Грузіі

Прэзідэнт 22.03.2018 | 15:04
Аляксандр Лукашэнка і Георгій Маргвелашвілі
Аляксандр Лукашэнка і Георгій Маргвелашвілі

22 сакавіка, Тбілісі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае асаблівую дружбу паміж народамі Беларусі і Грузіі і добрыя пачуцці, якія засталіся яшчэ з савецкага часу. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў Тбілісі на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я сапраўды сюды еду як дадому. Хоць і другі раз. Але я адчуваю, што тут блізкія нам людзі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, з'яўляючыся Прэзідэнтам, бываў шмат разоў у розных краінах. "Шчыра скажу, што ў некаторыя паездкі едзеш і ведаеш, што гэта цяжкая работа. У Грузію, я разумею, што еду працаваць, але з вялікім хваляваннем заўсёды і ў чаканні, што тут вельмі дабрадушныя, прыстойныя людзі", - сказаў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы згадзіўся са словамі грузінскага лідара аб тым, што супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца ў першую чаргу дзеля грамадзян. Гэта датычыцца ўзаемадзеяння як у сферы паставак і вытворчасці прадуктаў харчавання, так і складанай тэхнікі. "Думаю, што ў выніку нашых двухдзённых сустрэч мы знойдзем і іншыя шляхі паставак у Беларусь і назад, каб больш актыўна ішоў тавараабмен", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"У Беларусі няма закрытых тэм у супрацоўніцтве з Грузіяй. Усё, на што мы здольныя, усё, што Грузія бачыць у нас і хоча, каб развівалася тут, мы заўсёды ідзём насустрач", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён таксама выказаў упэўненасць, што краіны ўжо ў бягучым годзе змогуць пераадолець адзнаку $200 млн ва ўзаемным гандлі.

Георгій Маргвелашвілі таксама выказаўся за развіццё адносін паміж Беларуссю і Грузіяй. "У нас ёсць магчымасць тут разам збірацца і працаваць на карысць нашых грамадзян. Гэты візіт азнаменаваны тым, што мы будзем падпісваць дагавор, які будзе вызначаць адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй на многія дзесяцігоддзі. Дзякуй вам асабіста за дружбу і добрае стаўленне", - сказаў Прэзідэнт Грузіі.

Ён падкрэсліў, што адносіны дзвюх краін для многіх у свеце могуць быць прыкладам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.