Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2018, 10:38

Дзяржузнагарод удастоены 15 пагранічнікаў Беларусі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значныя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы ўдастоены дзяржузнагарод. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Печань і начальнік 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы Канстанцін Моластаў.

Акрамя таго, 13 ваеннаслужачых з розных падраздзяленняў удастоены медалёў "За адзнаку ў воінскай службе" і "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі