Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2017, 10:37

Дзяржкаммаёмасці атрымае свае геральдычныя сімвалы

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Адпаведны ўказ нумар 299 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам для захавання і развіцця гістарычных традыцый камітэта прадугледжваецца заснаванне эмблемы і сцяга ведамства, а таксама нагруднага знака адрознення "За добрасумленную працу ў сістэме дзяржмаёмасці". Указам зацвярджаюцца палажэнні аб афіцыйных геральдычных сімвалах, а таксама іх апісанні і выявы.

На эмблеме Дзяржаўнага камітэта па маёмасці адлюстраваны дзвярны ключ залацістага колеру, які накладзены на шалі. На іх чашах знаходзяцца дом і стос манет. Паверх ключа размешчаны скрутак з узорам "Зямля і Сонца".

Эмблема і сцяг будуць выкарыстоўвацца для ідэнтыфікацыі камітэта ў інфармацыйнай прасторы краіны і за яе межамі, абазначэння прыналежнасці асоб да сістэмы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Нагрудным знакам адрознення будуць узнагароджвацца работнікі ведамства і арганізацый, што ўваходзяць у яго сістэму, за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у яе развіццё, а таксама іншых асоб, якія ўнеслі важкі ўклад у дзейнасць камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі