Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 чэрвеня 2018, 09:49

Дзяржава падтрымае 300 сельгасарганізацый у разліках за тэхніку МАЗ і МТЗ

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава падтрымае 300 арганізацый аграпрамысловага комплексу ў пагашэнні запазычанасці за тэхніку, пастаўленую ім у 2015 годзе Мінскім аўтамабільным і трактарным заводамі. Адпаведны ўказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нумар 231 ад 12 чэрвеня апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

За кошт астаткаў рэспубліканскага бюджэту, што ўтварыліся на 1 студзеня, абласным бюджэтам будуць прадастаўлены крэдыты ў суме амаль да Br60 млн. Пры гэтым больш за ўсё выдзеляць Віцебскай вобласці - да Br21,6 млн, менш за ўсё накіруюць у Гомельскі рэгіён - амаль Br2 млн.

Бюджэтныя крэдыты пад 1 працэнт гадавых будуць выдавацца на тэрмін па 31 снежня 2020 года.

У спіс сельгасарганізацый-даўжнікоў МАЗа і МТЗ увайшло 300 прадпрыемстваў. З іх 94 знаходзяцца ў Мінскай вобласці, 87 - у Віцебскай, 45 - у Магілёўскай, 32 - у Брэсцкай, 22 - у Гродзенскай і 20 - у Гомельскай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі