Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2019, 17:40

Дзяржава будзе кампенсаваць экспарцёрам да 50 працэнтаў расходаў на замежныя выстаўкі і сертыфікацыю

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дзяржава будзе кампенсаваць экспарцёрам да 50 працэнтаў расходаў на замежныя выстаўкі і сертыфікацыю. Гэта прадугледжана ўказам нумар 412 "Аб падтрымцы экспарту", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на змяншэнне выдаткаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання і тым самым стварэнне дадатковых умоў для павелічэння аб'ёмаў экспарту тавараў і паслуг.

"Указам укараняюцца інструменты падтрымкі экспарту, якія шырока прымяняюцца дзяржавамі - членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі, у тым ліку партнёрамі Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе. У прыватнасці, прадугледжваецца магчымасць кампенсацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 50 працэнтаў расходаў экспарцёраў па ўдзеле ў міжнародных спецыялізаваных выстаўках у замежных дзяржавах, што дасць магчымасць наладзіць ім прамыя кантакты з патэнцыяльнымі спажыўцамі і ацаніць канкурэнтаў", - расказалі ў прэс-службе.

Аналагічная магчымасць кампенсацыі расходаў прадугледжана па правядзенні ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах. Праходжанне сертыфікацыі за мяжой, як правіла, даволі складанае з фінансавага і арганізацыйнага пунктаў гледжання, асабліва для малога і сярэдняга бізнесу, доля якога паступова ўзрастае ў беларускім экспарце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі