Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Два фруктовыя сады імя Эмамалі Рахмона закладуць у Беларусі

Прэзідэнт 16.05.2018 | 14:13

16 мая, Гісар /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Два фруктовыя сады імя Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона закладуць у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Адпаведнае даручэнне даў сёння кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час афіцыйнага візіту ў Таджыкістан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па шляху на зборачную вытворчасць беларускай сельгастэхнікі ў Гісары абмяркоўваў гэту тэму ў Эмамалі Рахмонам. У Таджыкістане таксама бываюць суровыя маразы ў зімовы перыяд, але мясцовыя сады выжываюць. "Няўжо ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях мы не зможам, раянаваўшы, вырошчваць гэтыя культуры (якія растуць у Таджыкістане. - Заўвага БЕЛТА). Я адчуваю, што ў нас гэтыя сарты будуць расці", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён даў даручэнне закласці па садзе ў кожнай з названых абласцей і выдзеліць пад іх дастатковую колькасць зямлі. "Трэба паспрабаваць. Клімат мяняецца. Мы кавуны вырошчваем у цэнтральнай Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Эмамалі Рахмон таксама даручыў арганізаваць адпаведную работу разам з беларускімі спецыялістамі і паабяцаў садзейнічанне, у тым ліку ў плане падрыхтоўкі неабходнай колькасці саджанцаў.

Пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў расказаў, што чарэшневы сад беларуска-таджыкскай дружбы з'явіцца і ў Таджыкістане. Пад яго ўжо адведзена месца і заказаны саджанцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Турызм у Беларусі У Беларусі на пачатак 2018 года ажыццяўлялі турыстычную дзейнасць 1444 арганізацыі, паслугамі якіх скарысталіся больш за 2 млн турыстаў і экскурсантаў.