Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 ліпеня 2016, 13:50

Лукашэнка пра дасведчаных кіраўнікоў: "Дайце сотню рэвалюцыянераў, і мы перавернем Беларусь"

29 ліпеня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку развіццю фермерства ў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Лагойскім раёне Прэзідэнт наведаў фермерскую гаспадарку "Цнянскія экапрадукты", якая дабілася высокіх вытворчых вынікаў і актыўна развіваецца. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў справе аднаўлення нерэнтабельных або нізкарэнтабельных сельгаспрадпрыемстваў трэба ў тым ліку арыентавацца на фермераў.

"У нас трэць або чвэрць гаспадарак, з якімі вы (дзяржаўныя ўласнікі. - Заўвага БЕЛТА) не спраўляецеся. Ну, дык трэба шырэй выкарыстоўваць фермераў. Але гэта не павінна быць бяздумна. У дзяржавы заўсёды павінна быць цвёрдая падушка бяспекі, - заявіў Прэзідэнт. - У нас ёсць добрыя фермеры, якія сябе зарэкамендавалі. Хочуць - аддайце лепш ім. І не спяшайцеся аддаваць іншаземцам. А калі аддаяце, то жалезабетонна пад умовы. Вёска ў нас выходзіць на нармальны ўзровень развіцця. Не страцьце кіравання ў сельскай гаспадарцы".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з прыватнікам часам нават прасцей працаваць, чым з дзяржаўным кіраўніком. "Але трэба бачыць эфектыўнасць, харчовую бяспеку дзяржавы. Хіба прыватнікі выцягнулі б вёску 10 гадоў таму, калі мы стваралі праграму?!" - адзначыў беларускі лідар.

Ацэньваючы дасягнутыя ў фермерскай гаспадарцы вынікі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў выключную важнасць наяўнасці дасведчанага кіраўніка, які можа належным чынам арганізаваць рабочы працэс. Прэзідэнт у сувязі з гэтым патрабуе больш актыўна выкарыстоўваць вопыт такіх людзей для падрыхтоўкі перспектыўных кіруючых кадраў. "Калі няма кіраўніка - ніколі не будзе гаспадаркі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Дайце мне сотню рэвалюцыянераў, і мы перавернем Беларусь. Ёсць нармальныя людзі, і ім трэба аддаваць зямлю. Няхай працуюць".

"Трэба падумаць пра пэўны холдынг, некалькі гаспадарак. Лічу, адсюль ужо 2-3 чалавекі кіраўнікоў знойдзецца. Калі гатовы паўтарыць у іншых гаспадарках тое, што ёсць, - скажы", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніка фермерскай гаспадаркі Уладзіміра Адамовіча.

"Не трэба гэтага баяцца. Ён можа ўзяць тры-чатыры, можа, пяць гаспадарак. Нават у розных абласцях. Калі ў яго ёсць жаданне і грошы. Галоўнае, каб былі такія кіраўнікі, якія ведаюць і мінулае, і сучаснае", - упэўнены беларускі лідар.

Асаблівы акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на неабходнасці падтрымкі мясцовага насельніцтва з боку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, незалежна ад формы ўласнасці. У перспектыве дзяржава будзе падтрыміваць як прыватнікаў, так і дзяржаўнікаў выключна зыходзячы з гэтага фактару. "Бізнес бізнесам. Працуйце. Не будзем перашкаджаць, дашліфуем заканадаўства. Але вы іх павінны бачыць, гэта вашы людзі. Тады мы будзем вас падтрымліваць. Мы ў гэтым плане возьмем потым крэн. Цяпер мы падтрымліваем нават вытворчасць, каб вы сталі на ногі, - сказаў Прэзідэнт. - А потым мы (дзяржава. - Заўвага БЕЛТА) будзем займацца сацыяльнымі пытаннямі, пытаннямі інфраструктуры, а вы - вытворчасцю. Але вас будзем падтрымліваць за тое, што вы па-чалавечы ставіцеся да людзей, якія жывуць у вёсках на вашай тэрыторыі".

Сялянская фермерская гаспадарка "Цнянскія экапрадукты" спецыялізуецца на вырошчванні бульбы і збожжавых. У гаспадарцы выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі захоўвання і перапрацоўкі бульбы, што дае магчымасць упэўнена рэалізоўваць прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках. Дзякуючы гаспадарчаму і рацыяналізатарскаму падыходу ўдалося значна патанніць і ў разы скараціць тэрміны акупнасці вытворчых аб'ектаў.

Прэзідэнту далажылі аб рэалізацыі інвестпраекта па пашырэнні сельгасвытворчасці і інвесціраванні ў развіццё ААТ "Косіна". У 2015 годзе са згоды кіраўніка дзяржавы акцыі ААТ "Косіна" былі бязвыплатна перададзены з уласнасці Лагойскага раёна ва ўласнасць СФГ "Цнянскія экапрадукты", заключаны адпаведны інвестыцыйны дагавор. Усе дамоўленасці паспяхова выконваюцца, гаспадарка ўстойліва працуе, развіваецца, стварае новыя рабочыя месцы.

Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з арганізацыяй захоўвання, перапрацоўкі агародніны, бульбы і прыгатавання камбікорму, выстаўкай прадукцыі, якую атрымліваюць на прадпрыемстве, і сучаснай тэхнікай, што выкарыстоўваецца ў гаспадарцы.-0-

Лукашэнка раскрытыкаваў празмернасці пры бягучым рамонце дарогЛукашэнка раскрытыкаваў празмернасці пры бягучым рамонце дарог
"Вы цяпер зноў пачалі ўкладваць асфальт на кальцавой дарозе. Мала таго, што вы пробкі там арганізавалі, людзям не праехаць (вы ж не можаце працаваць, калі меншы паток транспарту)... Даўно пара паглядзець, куды мы бюджэтныя грошы ўкладваем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка даручыў нарасціць тэмпы ўборачнайЛукашэнка даручыў нарасціць тэмпы ўборачнай
"Пара выходзіць на намалот пад 500 тыс. т у дзень. Каб за два - два з палавінай дні мы мільён малацілі", - сказаў Прэзідэнт.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі