Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 13:17

Чалавек сам павінен імкнуцца да працаўладкавання - Прэзідэнт

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чалавек сам павінен імкнуцца да працаўладкавання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прывыкаць да таго, што не работа павінна ісці да людзей, а людзі - ісці за работай. Так прынята ва ўсім свеце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба клапаціцца аб матэрыяльнай падтрымцы беспрацоўных. "Важна, каб яны былі сацыяльна абаронены, але перш за ўсё неабходна, каб чалавек сам імкнуўся працаўладкавацца. А наша задача - дапамагчы яму ў гэтым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнікам на месцах дадзена даручэнне: да 1 мая бягучага года прадаставіць магчымасць працаўладкавацца ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу і хто хоча працаваць. "Будзеце асабіста перада мной за гэта адказваць", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

"Як мяне інфармуюць, сёння такая дзейнасць у краіне разгорнута, - сказаў Прэзідэнт. - У выканкамах створаны камісіі па працаўладкаванні, у якія можа звярнуцца любы грамадзянін і атрымаць садзейнічанне. Чалавек можа звярнуцца не толькі на біржу працы - у органы ўлады. І я ўпэўнены, яму прапануюць работу. Прадастаўлена магчымасць удзелу ў часовых, сезонных работах, у тым ліку ў складзе працоўных брыгад".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі