Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 снежня 2015, 16:08

Бударганізацыі Мінска паскардзіліся на недастатковую загрузку - Прэзідэнт даручыў разабрацца

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "МАПІД", ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат" і КУП "Завод эфектыўных прамысловых канструкцый" звярнуліся да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з праблемай недастатковай загрузкі магутнасцей, няхваткі пляцовак пад будаўніцтва жылля і ўнеслі свае прапановы па паляпшэнні сітуацыі. Прапановы прадпрыемстваў былі прадметна разгледжаны сёння кіраўніком дзяржавы пры ўдзеле зацікаўленых бакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што яны прапануюць? Дайце нам магчымасць самім будаваць жыллё, недарагое, з рэнтабельнасцю 5 працэнтаў для тых людзей, якія маюць грошы і стаяць на чарзе ў гарвыканкаме", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да 20 снежня знайсці магчымасць для таго, каб прадаставіць прадпрыемствам неабходныя будаўнічыя пляцоўкі, забяспечыць загрузку на поўную магутнасць. Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама сумесна вызначаць спісы жадаючых будаваць такое жыллё. Спосабы могуць быць рознымі, але працэдура павінна быць адкрытай і празрыстай, запатрабаваў ён.

У выніку было прынята прынцыповае рашэнне, якое накіравана на паляпшэнне сітуацыі з будаўніцтвам жылля для жыхароў сталіцы. Мінгарвыканкам на гэты момант ужо вызначыў тры дамы, якія будуць будавацца з улікам прапаноў прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі