Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2018, 14:15

Братэрская палітыка Беларусі ў адносінах да Расіі не зменіцца - Лукашэнка

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Братэрская палітыка Беларусі ў адносінах да Расіі не зменіцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прынамсі, наша палітыка ў адносінах да Расіі не зменіцца. Вы ведаеце яе, прынцыпы гэтай палітыкі, ідэйныя, маральныя, духоўныя: гэта нашы родныя браты, і мы не збіраемся сварыцца з імі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі Расія вырашыць пайсці далей, мы гатовы паглыбляць наша супрацоўніцтва. Мы за кааперацыю ў эканоміцы, адзіны рынак, за тое, каб у нас не было гэтых недарэчных рознагалоссяў - малочных, мясных, цукровых войнаў і іншага. Гэта проста сорамна", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, развіццё двухбаковых адносін залежыць ад таго, наколькі Расія сёння гатова, улічваючы інтарэсы беларускага боку, прытрымлівацца курсу інтэграцыі.

"Сёння нашы адносіны не пазбаўлены прагматычнай асновы. І Расія бачыць у супрацоўніцтве з Беларуссю пэўны прагматызм, тое ж самае і мы. Але замыкацца і спыняцца на гэтым узроўні або на супрацоўніцтве толькі з Расіяй, я ўжо казаў, няправільна. Мы праводзім тую ж палітыку, што і Расія, - дыверсіфікуем нашы адносіны, перш за ўсё эканамічныя", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі