Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 сакавіка 2017, 14:01

Больш як 40 чалавек удастоены дзяржузнагарод

27 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім больш як 40 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую і плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, дарожным будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны і аховы здароўя насельніцтва, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё сістэмы міжнародных аўтамабільных перавозак, культуры і мастацтва.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам Пашаны электразваршчык ручной зваркі трансфарматарнага цэха Мінскага электратэхнічнага завода імя В.І.Казлова Васіль Жыгімонт; ордэнам Францыска Скарыны - мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Савіч; медалём "За працоўныя заслугі" - слесар-электрамантажнік цэха камплектных трансфарматарных падстанцый і нізкавольтнага абсталявання Мінскага электратэхнічнага завода імя В.І.Казлова Уладзімір Гуніч; медалём Францыска Скарыны - намеснік дырэктара Маладзёжнага тэатра эстрады Аляксандр Далжэўскі.

Акрамя таго, прадстаўнікам розных сфер дзейнасці прысвоены ганаровыя званні. У прыватнасці, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь стала артыст драмы - вядучы майстар сцэны Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Святлана Літвінёнак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі