Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2017, 17:06

БелАЗы, агракомплекс і Viber: Лукашэнка расказаў егіпецкім бізнесменам аб канкурэнтных перавагах Беларусі

16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму ў Каіры расказаў егіпцянам аб канкурэнтных перавагах Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканамічны патэнцыял нашай дзяржавы грунтуецца на машынабудаванні, металаапрацоўцы, хімічнай і нафтахімічнай, лёгкай, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, фармацэўтыцы і мікрабіялогіі. Я сёння расказваў Прэзідэнту, што ў нас ёсць тэхналогіі, заснаваныя на глыбокіх навуковых даследаваннях. І гэта зацікавіла яго. Ён адразу ж прапанаваў, каб нашы вучоныя сустрэліся ў Беларусі. Прэзідэнт паставіў задачу падвесці пад наша супрацоўніцтва глыбокую навуку і тэхналогіі. І гэта правільна", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь спецыялізуецца на выпуску грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў і спецтэхнікі і з'яўляецца буйным вытворцам сельскагаспадарчых машын. У краіне выпускаецца 30 працэнтаў вырабляемых у свеце цяжкіх кар'ерных самазвалаў (БелАЗ) і 17 працэнтаў камбайнаў. Мінскі трактарны завод уваходзіць у васьмёрку буйнейшых сусветных вытворцаў колавых трактароў. "Беларусь вырабляе хімічныя валокны, паліва, калійныя, азотныя і комплексныя ўгнаенні, якія карыстаюцца павышаным попытам за межамі краіны. Сярод еўрапейскіх дзяржаў Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне высокіх тэхналогій. Упэўнены, што многія з вас ужо выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне нашых распрацоўшчыкаў. Такое, напрыклад, як дадатак Viber", - заўважыў Прэзідэнт.

Аграпрамысловы комплекс, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, таксама з'яўляецца адным з важнейшых сегментаў беларускай эканомікі. На сусветным рынку Беларусь прызнана адным з буйнейшых пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі.

"Важна і тое, што ў Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу: гарантавана абарона прыватнай уласнасці і інвестыцый, забяспечана права на рэпатрыяцыю прыбытку. Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі сумесна з Сусветным банкам укараняюцца сучасныя падыходы да прыватызацыі, адкрытыя і зразумелыя замежным кампаніям. Мы садзейнічаем рэалізацыі любых узаемавыгадных праектаў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Лукашэнка: перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтваЛукашэнка: перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтва
На думку кіраўніка дзяржавы, у Егіпце можна арганізаваць новыя сумесныя зборачныя прадпрыемствы, у прыватнасці па выпуску кар'ернай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі.

Дарожную карту развіцця беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва распрацуюць за I квартал 2017 года
"Трэба за тры месяцы сфарміраваць гэты план дзеянняў і прывязаць яго да зямлі. Мы там дакладна павінны прапісаць, якія вытворчасці і сумесныя прадпрыемствы трэба стварыць на тэрыторыі Егіпта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі