Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 мая 2017, 12:34

Беларускім і расійскім прадпрыемствам трэба дзейнічаць на сваім рынку па-партнёрску - Лукашэнка

11 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларускім і расійскім прадпрыемствам трэба не канкурыраваць, а дзейнічаць на сваім рынку па-партнёрску. Адпаведныя заявы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў сёння на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Расіі Васілём Голубевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце канкурыраваць шчыра, сумленна. Калі мы вырабляем камбайны ў Гомелі і "Растсельмаш" вырабляе, трэба разумець, што мы павінны як партнёры дамовіцца. Гэта наш агульны рынак. Душыць адзін аднаго не трэба, - сказаў Прэзідэнт. - Калі "Растсельмаш" не бачыць магчымасці дамовіцца, што нам застаецца рабіць... Канкурыраваць не толькі на нашых рынках, але і за іх межамі. Да чаго гэта прывядзе... Вазьміце МАЗ і КамАЗ. Адзін кульгае ў Беларусі, і другі працуе сяк-так. Вось да чаго прывяла гэта канкурэнцыя. Я ўжо не кажу пра замежжа".

"Таму мы за тое, каб па-партнёрску сябе паводзіць, дагаворвацца. Мы можам дамовіцца, і мы да гэтага гатовы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь мае магчымасць паставак у Растоўскую вобласць рознай сельгастэхнікі, у тым ліку магчымасць развіваць зборачныя вытворчасці аўтатрактарнай тэхнікі.

Як было адзначана на сустрэчы, паміж профільнымі ведамствамі Беларусі і Расіі існуе дамоўленасць, што да 5 чэрвеня павінна быць прадстаўлена праграма сумеснай кааперацыі прадпрыемстваў "Гомсельмаш" і "Растсельмаш".

"Так, трэба ў гэтым напрамку рухацца. Чаго ваяваць адзін з адным? Рынак вялізны. І нам трэба сваё не страціць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка растлумачыў сваю рэзкую рэакцыю на праблемы з пастаўкамі прадуктаў харчавання ў РасіюЛукашэнка растлумачыў сваю рэзкую рэакцыю на праблемы з пастаўкамі прадуктаў харчавання ў Расію
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь у цэлым вельмі актыўна працуе з Расіяй па пастаўках сельгаспрадукцыі і харчовых таварах, устаноўлены прамыя сувязі з сеткамі.
Беларусь гатова абмяркоўваць аднаўленне супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі ў калійнай сферы - ЛукашэнкаБеларусь гатова абмяркоўваць аднаўленне супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі ў калійнай сферы - Лукашэнка
"Мы гатовы да ўсяго. І да канкурэнцыі, і да вядзення бізнесу па-чалавечы. Нават не па-партнёрску, а па-братэрску. Але толькі на шчырай, сумленнай і прынцыповай аснове", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка бачыць перспектыву росту тавараабароту Беларусі з Растоўскай вобласцю ў 1,5 раза да $0,5 млрдЛукашэнка бачыць перспектыву росту тавараабароту Беларусі з Растоўскай вобласцю ў 1,5 раза да <p>nnaa3</p>,5 млрд
"Калі мы будзем дзейнічаць настойліва, сістэмна, то той паўмільярдны рубеж, які нам вельмі трэба дасягнуць, мы дасягнём", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі