Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 11:42

Беларусі прапанавалі пабудаваць другі горна-абагачальны камбінат у Туркменістане - Лукашэнка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі прапанавалі пабудаваць другі горна-абагачальны камбінат у Туркменістане. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкрыю невялікі сакрэт: у час прыёмкі горна-абагачальнага камбіната Прэзідэнт Туркменістана папрасіў пабудаваць другі такі камбінат. Вы, напэўна, звярнулі ўвагу, што ўжо аб'яўлены конкурс на яго будаўніцтва. Мне паабяцалі, што будуць прыкладзены ўсе сілы для таго, каб беларусам даверыць будаўніцтва другога камбіната. Я сказаў, што калі мы захочам, то і так выйграем гэты тэндар", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што трэба ўсё прадумаць, паколькі база там створана: месца будучага будаўніцтва знаходзіцца за 40 км або 60 км ад дзеючага камбіната. "Калі ўмовы будуць прымальныя, то не трэба прадаваць гэту базу - трактары, бульдозеры, экскаватары і іншую тэхніку, а перамясціць іх на 40 км і будаваць, калі пераможам, другі горна-абагачальны камбінат. Але яшчэ раз падкрэсліваю: трэба ўлічыць усе памылкі, якія былі намі дапушчаны пры будаўніцтве першага Гарлыкскага камбіната", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі