Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2016, 13:11

Беларусь змагла стаць востравам стабільнасці ў рэгіёне - Лукашэнка

30 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь змагла стаць востравам стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні ў Пекінскім універсітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гістарычна склалася, што праз нашы землі ў цэнтры Еўропы шмат стагоддзяў праходзіць так званая лінія сутыкнення інтарэсаў буйнейшых дзяржаў, якую шэраг даследчыкаў называюць лініяй сутыкнення цывілізацый. Не прэтэндуючы на глабальныя геапалітычныя амбіцыі, мы змаглі стварыць востраў стабільнасці ў нашым рэгіёне, сфарміраваўшы дружалюбныя і ў дастатковай ступені даверныя адносіны з усімі нашымі суседзямі: Расіяй, Еўрапейскім саюзам, Украінай", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка лічыць гэта цалкам натуральным для Беларусі, тэрыторыя якой спрадвеку была скрыжаваннем, дзе ў літаральным сэнсе сустракаліся Усход і Захад, Поўнач і Поўдзень.

Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь - дзяржава, якая падпарадкавала сваю знешнюю палітыку прагматычным і зразумелым мэтам, галоўнымі з якіх, безумоўна, з'яўляюцца павышэнне дабрабыту і ўзроўню жыцця народа, а таксама забеспячэнне бяспекі ў краіне і добрасуседства на граніцах.

"І калі фактычна на нашых граніцах ва Украіне (а гэта нашы самыя блізкія браты разам з расіянамі) разгарэўся небяспечны канфлікт, менавіта Мінск аказаўся ў пэўным сэнсе ідэальнай для ўсіх бакоў пляцоўкай для перагавораў па ўрэгуляванні крызісу. Роля Беларусі, наша шчырае імкненне быць стабілізуючым фактарам ужо ацэнены многімі дзяржавамі, якія разглядаюць нашу краіну як пункт апоры ў пашырэнні сваіх, у першую чаргу эканамічных, інтарэсаў на постсавецкай прасторы і ва Усходняй Еўропе", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі