Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2017, 11:26

Беларусь заўсёды мела пачуцці ўдзячнасці і павагі да Венесуэлы і яе народа - Лукашэнка

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь заўсёды мела пачуцці ўдзячнасці і павагі да Венесуэлы і яе народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я рады вітаць вас у Беларусі, у дружалюбнай для Венесуэлы краіне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы заўсёды мелі пачуцці найвышэйшай удзячнасці і павагі да вас, да вашага народа, да вашай дзяржавы".

Прэзідэнт адзначыў, што Нікалас Мадура прыбыў у Беларусь з вялікай дэлегацыяй, а перад гэтым ён пабываў і ў іншых дзяржавах, нягледзячы на няпростую сітуацыю ў краіне. Гэта, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, сведчыць аб тым, што ў Венесуэле аднаўляецца неабходны для народа парадак.-0-

Беларусі і Венесуэле неабходна зрабіць рашучы крок наперад у развіцці адносін - ЛукашэнкаБеларусі і Венесуэле неабходна зрабіць рашучы крок наперад у развіцці адносін - Лукашэнка
"Сутнасць цяперашняй нашай сустрэчы ў тым, што нам трэба рашуча зрабіць добры новы крок наперад у развіцці нашых адносін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Венесуэла зацікаўлена ва ўдзеле Беларусі ў рэалізацыі плана развіцця эканомікі постнафтавага перыядуВенесуэла зацікаўлена ва ўдзеле Беларусі ў рэалізацыі плана развіцця эканомікі постнафтавага перыяду
"На першым этапе ў нас былі значныя поспехі. Цяпер мы хочам нанава ўсё аднавіць. У пакрокавым спакойным рытме аднавіць гэты ўзровень супрацоўніцтва. Мы прыехалі з надзеяй зрабіць гэта", - дадаў венесуэльскі лідар.

"Сітуацыю трэба папраўляць" - Лукашэнка незадаволены рэалізацыяй сумесных праектаў у Венесуэле"Сітуацыю трэба папраўляць" - Лукашэнка незадаволены рэалізацыяй сумесных праектаў у Венесуэле
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Венесуэла - стратэгічны і вельмі важны партнёр Беларусі ў Лацінскай Амерыцы. За адносна кароткі гістарычны тэрмін краіны стварылі надзейную палітычную і эканамічную базу двухбаковага ўзаемадзеяння.

Беларусь супраць умяшання ва ўнутраныя справы Венесуэлы і любой дзяржавы - ЛукашэнкаБеларусь супраць умяшання ва ўнутраныя справы Венесуэлы і любой дзяржавы - Лукашэнка
"Хачу падкрэсліць, што мы катэгарычна супраць усялякай агрэсіі, хаосу і беспарадкаў, супраць умяшання ва ўнутраныя справы Венесуэлы і любой дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь гатова аказваць усямерную падтрымку Венесуэле як самаму блізкаму сябруЛукашэнка: Беларусь гатова аказваць усямерную падтрымку Венесуэле як самаму блізкаму сябру
Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час Венесуэла падставіла плячо Беларусі ў энергетычнай сферы. "Мы гэта не забылі. Таму давайце разам сёння падумаем, як хутка вырашыць тыя праблемы, якія ёсць у Венесуэле, - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. - За пяць гадоў мы гэтыя праблемы ў асноўным вырашым".

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці зрабіць візіт у ВенесуэлуЛукашэнка заявіў аб гатоўнасці зрабіць візіт у Венесуэлу
"Мы з Прэзідэнтам дамовіліся, што ў лістападзе ў Мінску збяром сумесную беларуска-венесуэльскую камісію. Я падключуся да вырашэння гэтых праблем, і мы намецім у лістападзе канкрэтны план дзеянняў па вырашэнні пытанняў, якія ўзніклі ў нашых адносінах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Мадура разлічвае на перазапуск беларуска-венесуэльскіх дамоўленасцей у розных сферахМадура разлічвае на перазапуск беларуска-венесуэльскіх дамоўленасцей у розных сферах
"Гэты шлях мы пачалі разам з нашым камандантэ Уга Чавесам, ён называў гэты шлях у новы свет - шлях тых, хто хоча міру і выступае за супрацоўніцтва, дзе прэваліруюць каштоўнасці цывілізаванага свету", - адзначыў ён.

Беларусь і Венесуэла маюць намер у бліжэйшыя два гады значна нарасціць супрацоўніцтваБеларусь і Венесуэла маюць намер у бліжэйшыя два гады значна нарасціць супрацоўніцтва
"На жаль, як мы канстатавалі з Прэзідэнтам, цяпер экспартна-імпартныя сувязі Беларусі і Венесуэлы не на тым самым высокім узроўні, на якім яны некалі былі. Па розных прычынах, якія шмат у чым не залежаць ад Венесуэлы і Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларусь высока цэніць цвёрдую пазіцыю Венесуэлы на міжнароднай арэне - Лукашэнка
"Мы высока цэнім цвёрдую пазіцыю, якую Венесуэла займае ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Венесуэла маюць намер у бліжэйшыя два гады значна нарасціць супрацоўніцтваБеларусь і Венесуэла маюць намер у бліжэйшыя два гады значна нарасціць супрацоўніцтва
"На жаль, як мы канстатавалі з Прэзідэнтам, цяпер экспартна-імпартныя сувязі Беларусі і Венесуэлы не на тым самым высокім узроўні, на якім яны некалі былі. Па розных прычынах, якія шмат у чым не залежаць ад Венесуэлы і Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі