Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь зацікаўлена ў прытоку замежных турыстаў - Лукашэнка

Прэзідэнт 11.04.2017 | 15:27
Прадстаўнікі працоўнага калектыву прадпрыемства
Прадстаўнікі працоўнага калектыву прадпрыемства

11 красавіка, Рэчыца /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прытоку замежных турыстаў і будзе прадаўжаць працаваць для іх прыцягнення. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работнікі прадпрыемства пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы адносна эфектыўнасці ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін, а таксама крокаў у адказ у сувязі з гэтым ад іншых дзяржаў. "Гэта пастаянная задача міністра замежных спраў і гэтага ведамства, каб беларусы мелі магчымасць прыязджаць у тыя краіны, якія нас цікавяць, асабліва суседнія. Ва Украіну, Расію, Казахстан мы ездзім без праблем. Ёсць Еўропа, Шэнген - яны спрабуюць сябе абараніць. Мы і з імі стараемся дамовіцца, вядзём перагаворы і ў плане турызму", - канстатаваў Прэзідэнт.

Ён растлумачыў, што новаўвядзенні з пяцідзённым бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь звязаны з жаданнем адкрыць краіну свету. Неабходна, каб як мага больш замежных гасцей прыязджалі, а значыць, прывозілі ў дзяржаву валюту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-лістападзе 2017 года Студзень-лістапад 2017 года да студзеня-лістапада 2016 года: ВУП - 102,2%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 106,3%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 104,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 103,6%.