Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2016, 09:02

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва з Іарданіяй - Лукашэнка

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у актывізацыі гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іарданіяй, а таксама ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. "Упэўнены ў тым, што беларуска-іарданскія адносіны маюць вялікі патэнцыял для развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі