Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лютага 2018, 12:39

Беларусь засталася адзіным бяспечным калідорам паміж Захадам і Усходам - Лукашэнка

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь засталася адзіным бяспечным калідорам паміж Захадам і Усходам для перамяшчэння людзей, грузаў і капіталаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб'ектыўна, нам не проста змагацца са злачыннасцю, таму што ўсе мы бачым і разумеем, што адбываецца вакол нашай краіны. І яшчэ трэба разумець тое, што Беларусь засталася адзіным бяспечным, спакойным калідорам для перамяшчэння людзей, грузаў, напэўна, і капіталаў з Усходу на Захад і з Захаду на Усход", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі