Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 ліпеня 2017, 12:20

Беларусь восенню правядзе сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ

27 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь, якая старшынствуе ў АДКБ, восенню правядзе сесію Савета калектыўнай бяспекі, паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве ў ліку іншых разглядаюцца пытанні дзейнасці сістэмы калектыўнай бяспекі ў АДКБ, дзе Беларусь цяпер старшынствуе. "Ад Беларусі заўсёды чакаюць эфектыўнага старшынства. Нам трэба коратка абмеркаваць, як развіваюцца падзеі па беларускім старшынстве, як мы ажыццяўляем заяўленыя напрамкі дзейнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Галоўным у шэрагу мерапрыемстваў беларускага старшынства павінна стаць сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая запланавана на восень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі